Усе навіны

Захараў пра мiжнародны бан: «Беларусаў устаранiлі за тое, што мы з рускімі сябруем, я так разумею. Няправільна гэта»

25 студзеня 2023, 00:00

Беларускі спецыяліст Міхаіл Захараў падзяліўся меркаваннем аб адхіленні нацкаманды ад міжнародных спаборніцтваў.

Нагадаем, што многія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага працягваецца Расеяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

– Паразважайце аб тым, калі вернуць Беларусь на міжнародную арэну. Ці вернуць? І як ставіцеся да гэтага?

– Для чаго яны ўстараняюць беларусаў? За тое, што мы з рускімі сябруем, я так разумею. Гэта права кожнага чалавека – з кімсьці сябраваць. Меркаванне, што [яны] няправільна паводзяць сябе. Думаю, калі б Рэнэ Фазэль быў, такога не было б. Кіраўнік ІІХФ – канадзец усё ж, думаю, таму (ІІХФ зараз узначальвае француз Люк Тардыф, які нарадзіўся ў Канадзе – заўв. Tribuna.com). Няправільна гэта. І шведы няправільна паступаюць, і фіны. Беларусы гулялі ў Лізе чэмпіёнаў, у нас развіваўся хакей.

Чаму нас устаранiлі – мне незразумела. Там у людзей крыху няправільнае паняцце аб жыцці. Усе выдатна разумеюць, што калі б хацелі скончыць, то даўно ўсё скончылі б. Селі б за стол перамоваў. Мне здавалася, што ў Турцыі ўсё скончыцца. Але, на жаль, Амерыцы гэта не трэба, – лічыць Захараў.

[email protected]
Ну и мудак ты миша
Адказаць
4