Усе навіны

«Металург»: «Касціцын страціў некалькі зубоў, адрамантаваўся ў распранальні, працягнуў гульню»

25 студзеня 2023, 16:29

Прэс-служба «Металурга» пасля матчу Экстралігі супраць «Нёмана» (2:3) распавяла, што 35-гадовы нападаючы Сяргей Касціцын адчуў дыскамфорт падчас паядынку, але працягнуў гуляць.

– Страціў некалькі зубоў, паправіўся ў распранальні, працягнуў гульню. Сярога Касціцын – моцны мужык з нязломным характарам. Нягледзячы на вельмі дыскамфортную траўму, дапамагаў камандзе да канца, – гаворыцца ў паведамленні.