Усе навіны

Трэнер «Віцебску» Юпатаў пасля перамогі над «Шахцёрам»: «Практычна цягам усёй гульні дамінавалі. Заслужана выйгралі»

25 студзеня 2023, 23:03

Галоўны трэнер «Віцебску» Раман Юпатаў падзяліўся меркаваннем пасля перамогі над «Шахцёрам» (4:3).

– Добры, цікавы матч! Каманду віншую з заслужанай перамогай, а балельшчыкам дзякуй за падтрымку. Практычна цягам усёй гульні дамінавалі, «Шахцёр» гуляў другім нумарам. У трэцім перыядзе гулялі не на ўтрыманне рахунку, і гэта было бачна з першай змены. Памылкі, аднак, крыху нас падвялі і зрабілі канцоўку больш нервовай. Але яшчэ раз паўтаруся, каманду з заслужанай перамогай!

Як настройваліся на авертайм?

– Сказалі камандзе, што два ачкі, заслужаныя ў гэтай гульні, трэба забраць. Мы сваёй гульнёй іх заслужылі. Адгадалі з Жэняй у авертайме. Рады, што ў яго атрымалася забіць, – сказаў Юпатаў.