Усе навіны

Трэнер «Хіміка» Корабаў пасля матча з «Юнацтвам»: «Не атрымалася сёння гульня, выпала дастатковая колькасць гульцоў»

26 студзеня 2023, 09:44

Галоўны трэнер «Хіміка» Станіслаў Корабаў падвёў вынікі матча супраць «Юнацтва» (1:4).

– На жаль, не атрымалася сёння гульня, выпала дастатковая колькасць гульцоў. Не ведаю, што адбылося, але проста адмовіліся гуляць. Таму і дапусцілі такія неабавязковыя і десьці простыя галы.

Трэці перыяд згулялі лепш, але трэба было забіць. Можа, стварылі бы нейкую інтрыгу ў канцоўцы, але не атрымалася, хоць моманты для гэтага былі і нядрэнныя. У цэлым, як ужо сказалі ў апранальні, не павінна столькі гульцоў вывальвацца, усе павінны гуляць адзін за аднаго, таму што нас наперадзе чакаюць вельмі сур'ёзныя гульні. Калі будзем гэтак жа выходзіць і адварочвацца ад шайбы, ісці ад сілавой барацьбы, то нічога добрага ў нас у гэтых гульнях не чакае, – сказаў Корабаў.