Усе навіны

Сяргей Стась: «Як толькі справа даходзіць да гульні – пачынаюць шукаць звышнатуральнае, але ж усё проста»

26 студзеня 2023, 23:50

Галоўны трэнер «Гомеля» Сяргей Стась падвёў вынік паядынку Betera-Экстралігі супраць «Нёмана» (1:5).

«Гульня ў нас не атрымалася, «Нёман» – з перамогай. Сёння яны выглядалі нашмат свяжэй за нас, мы выглядалі стомленымі, абаронцы… Ні пачатку атакі не было, нічога не атрымлівалася. Хаця пасля 2:1 маглі вярнуцца ў гульню, але глупства гульцоў, паляцелі кудысьці, не праявілі цярпення, не выканалі тое, што павінны былі зрабіць з укідвання – і паплаціліся. А тамака ўжо, вядома, псіхалагічна пасля трэцяй шайбы было складана. Гульня не атрымалася, я не ўбачыў лідараў, будзем глядзець, разбірацца.

У трох апошніх вочных матчах з «Нёманам» каманда ў асноўны час не можа закінуць больш за адну шайбу? «Нёман» добра гуляе ў абароне, шчыльна, яны шмат кідаюць. Усё распавядаецца, паказваецца, разбіраецца, усё ўсё разумеюць, а як толькі справа даходзіць да гульні – нешта пачынаюць шукаць звышнатуральнае, але ўсё проста: «Нёман» гуляе нізка, падымай наверх, накідвай – не, не выконваюць гэтага. Значыць, будзе выконваць нехта іншы.

Што да брамніка, то ён нас трымаў у гульні першы перыяд, у другім я не скажу, што дзве шайбы былі па ім віне, да яго наогул няма пытанняў па трох першых шайбах, а далей…

З чым можа быць звязана тое, што «Гомель» прапускае ў апошніх матчах ці на першых хвілінах перыяду, ці літаральна праз лічаныя секунды пасля закінутай шайбы? Сёння пасля таго, як забілі і лік стаў 2:1, было проста невыкананне задання. Не ведаю, што нешта ў галаве перавярнулася ў гульца аднаго, куды ён пабег? Ніхто не зразумеў гэтага. Проста няўважлівасць, страта канцэнтрацыі і ніякага цярпення. Досыць было чакай, усё можа памяняцца за секунды, хай «Нёман» і меў перавагу, добра рухаўся, валодаў ініцыятывай, але ніколі не ведаеш, адзін кідок – і ты зноў у гульні.

Алег Жалезнаў сёння адсутнічаў у складзе? У яго было невялікае пашкоджанне», – сказаў Стась.