Усе навіны

Шайба Шаранговіча не дапамагла «Нью-Джэрсі» перамагчы «Нэшвіл»

27 студзеня 2023, 08:15

Прайшлі чарговыя матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ.

«Нью-Джэрсі», за які выступае беларускі нападаючы Ягор Шаранговіч, саступіў у гасцях «Нэшвілу» з лікам 4:6.

Шаранговіч выйшаў у чацвёртым звяне разам з Джэкам Х'юзам і Фабіянам Зетэрлундам і правёў на лёдзе 16:44, з якіх 1:04 у меншасці і 0:11 у большасці.

За гэты час беларус вызначыўся закінутай шайбай. Акрамя таго, на рахунку беларускага нападаючага 1 кідок, 1 перахоп пры паказчыку карыснасці «0».

У цяперашнім сезоне ў Шаранговіча 22 (11+11) ачкі ў 48 гульнях, пры карыснасці «-2» і 10 хвілінах штрафу.