Усе навіны

Юніёрская зборная Беларусі згуляе з жаночай зборнай Расіі на Кубку Еўразіі ў Астане

27 студзеня 2023, 16:27

Юніёрская зборная Беларусі (U-18) згуляе на Кубку Еўразіі-2023 у Астане.

Турнір пройдзе з 4 да 7 лютага. У спаборніцтвах прымуць удзел зборныя Казахстана (U-18), Беларусі (U-18), Расіі (U-16) і жаночая зборная Расіі. Матчы пройдуць па кругавой сістэме.

6 лютага пройдзе турнір у фармаце 3х3.

Нагадаем, юніёрская зборная Беларусі ў лістападзе перамагла жаночую каманду Расіі з лікам 4:1.

Каляндар матчаў:

04.02.2023 14:00 Расія (U-16) – Расія ж.

04.02.2023 18:00 Казахстан (U-18) – Беларусь U18

05.02.2023 14:00 Беларусь (U-18) – Расія (U-16)

05.02.2023 18:00 Казахстан (U-18) – Расія ж.

07.02.2023 15:30 Беларусь (U-18) – Расія ж.

07.02.2023 19:30 Казахстан (U-18) – Расія (U-16)

06.02.2023 – Турнір 3х3

19:00 Казахстан (U-18) – Расія ж.

19:50 Расія (U-16) – Беларусь (U-18)

20.40 Матч за 3-е месца

21:30 Фінал