Усе навіны

Трэнер «Шахцёра» Чупрыс пасля 1:3 ад «Хіміка»: «Цяжка ацэньваць гульню, бо так у хакей гуляць нельга»

27 студзеня 2023, 23:02

Галоўны трэнер «Шахцёра» Яраслаў Чупрыс падзяліўся меркаваннем ад матча з «Хімікам» (1:3) у Экстралізе.

– Выйгралі па кідках, але гэта ўсё лірыка. Гульня не атрымалася, калі казаць не груба. Усе тры галы, якія мы прапусцілі – грубыя памылкі хакеістаў, але ёсць час папрацаваць над гэтым. Цяжка ацэньваць гульню, бо так у хакей гуляць нельга.

– А ў чым менавіта заключаліся памылкі?

– Самі аддавалі шайбу, а супернік гэтым і карыстаўся. Мы ж нядаўна гулялі з гэтай камандай, хлопцы ведаюць, як гуляе сапернік. Ведаем, якая ў суперніка тройка добрая ёсць – яна, практычна, і вырашыла сёння зыход матчу. Грубая памылка пры другім голе была, калі паехалі на змену.

Першы гол у меншасці: выкідваючы шайбу, вопытны хакеіст памыляецца і нам забіваюць. Трэці гол з пятака ўпусцілі. Мне, насамрэч, вельмі крыўдна, што так згулялі.

– Вашы заўзятары сёння прыехалі падтрымаць вас, хочаце нешта ім перадаць?

– Так, заўзятарам вялікі дзякуй сёння! Жадаю папрасіць прабачэння за такі хакей. Яны прыязджаюць і падтрымліваюць нас, хочацца прынесці прабачэнні за тое, што не парадавалі іх сёння перамогай, – сказаў Чупрыс.