Усе навіны

Трэнер «Віцебску» Юпатаў пасля 6:0: «Дынама-Маладзечна» мела дастаткова момантаў, каб перавярнуць гульню»

28 студзеня 2023, 00:37

Галоўны трэнер «Віцебску» Раман Юпатаў падзяліўся меркаваннем аб матчы з «Дынама-Маладзечна» (6:0).

– Заўзятараў з перамогай! Нягледзячы на рахунак, было шмат памылак. «Дынама-Маладзечна» мела дастаткова момантаў, каб перавярнуць гульню. Удзячны камандзе за трэці перыяд.

Гульцы лавілі шайбу на сябе – гэта паказвае каманднасць. Задаволены гэтымі дзеяннямі ад рабят. Надзейна згуляў Мытнік, у канцоўцы яго калегі па абарончай лініі рабілі ўсё, каб сапсаваць яму «сухар», але не ўдалося. Таму Мыцю з сухаром, а каманду з перамогай.

– Што скажаце па рэалізацыі большасці?

– Момантаў было дастаткова, але на сённяшні дзень важная перамога. Калі сёння не атрымалася, значыць у іншых гульнях заб'юць, – сказаў Юпатаў.