Усе навіны

Гілмар дыскваліфікаваны на адзін матч, абаронца «Дынама» правёў пальцам па шыі і паказаў сярэдні палец у матчы з «Тарпеда»

29 студзеня 2023, 18:06

Канадскі абаронца мінскага «Дынама» Джон Гілмар дыскваліфікаваны на адзін матч. Нагадаем, што ў матчы супраць «Тарпеда» канадзец правёў пальцам па шыі і паказаў сярэдні палец.

На падставе прадстаўленых матэрыялаў прынята рашэнне накласці на абаронцу мінскага «Дынама» Джона Гілмара пакаранне па п.1.32 артыкула 28 дысцыплінарнага рэгламенту КХЛ (непрыстойныя, нецэнзурныя або абразлівыя жэсты ў адносінах да суддзі або іншай асобы), дыскваліфікаваць яго на адзін матч і падвергнуць грашоваму штрафу.

Гілмар у цяперашнім чэмпіянаце правёў за мінскае «Дынама» 44 матчы і набраў 9 (1+8) ачкоў.