Усе навіны

Калячонак і Салаўёў адзначыліся дзейснымі перадачамі ў матчах АХЛ

30 студзеня 2023, 15:20

Прайшлі чарговыя матчы АХЛ.

«Абатсфард Кэнакс», за які гуляе беларускі нападаючы Даніла Клімовіч, саступіў «Тусан Роўдраннерс», у складзе якога выступае абаронца Уладзіслаў Калячонак, з лікам 2:5.

Абаронца Калячонак нанёс 1 кідок і зарабіў «-1». У яго актыве 9 (1+8) ачкоў у 43 матчах, пры паказчыку карыснасці «-2».

Клімовіч адзначыўся дзейсным пасам, нанёс 1 кідок. У яго актыве 21 (9+12) ачко ў 37 гульнях, пры паказчыку карыснасці «+9».

«Калгары Рэнглерс», за якіх гуляе беларускі абаронца Ілля Салаўёў, выйгралі ў «Антарыя Рэйн» з лікам 4:1.

Беларус адзначыўся дзейсным пасам, нанёс 2 кідкі. У яго актыве 9 (0 +9) ачкоў у 38 гульнях, пры паказчыку карыснасці «+9».