Усе навіны

Журналіст «СЭ» Шаўчэнка: «Неміроўскі ў шоку ад інфармацыі пра «дыяспары, якія яму перашкаджаюць яму працаваць у КХЛ» і пра «прапанову з Мiнска»

30 студзеня 2023, 19:26

Расiйскі журналіст «Спорт-Экспрэса» Аляксей Шаўчэнка распавёў аб рэакцыі канадскага спецыяліста Дэвіда Неміроўскі на інфармацыю аб тым, што той адмовіўся ўзначаліць мiнскае «Дынама».

Нагадаем, што Неміроўскі выступаў за мінчан у якасці хакеіста ў сезоне-2010/11.

– Дэвід Неміроўскі ў шоку ад інфармацыі пра «дыяспары, якія яму перашкаджаюць яму працаваць у КХЛ», пра «прапанову з Мiнска». Усё гэта лухта, нічога такога не было.

Гавораць, што ў наступным сезоне вернецца ў КХЛ. Няхай прыязджае, але на прэс-канферэнцыі пасля гульні не ходзіць. Немагчыма іх слухаць, – напісаў Шаўчэнка.

Канадскі спецыялiст працаваў у ніжагародскім «Тарпеда» у якасці галоўнага трэнера з 2018 па 2022 год.

Нагадаем, з 24 лютага 2022 года Расiя працягвае вайну ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.