Усе навіны

Трэнер «Нёмана» Летаў пра перамогу над «Віцебскам»: «Засмучае тое, што прапусцілі ў канцы»

1 лютага 2023, 23:32

Галоўны трэнер «Нёмана» Яўген Летаў падзяліўся меркаваннем наконт матчу з «Віцебскам» (2:1) у Экстралізе.

– Цяжкая, баявая гульня. Сапернік шчыльна гуляў, даводзілася марнаваць шмат сіл і энергіі для таго, каб пераадолець абарону, але мы справіліся з гэтай задачай. Адзінае, што засмучае, – гэта тое, што прапусцілі ў канцоўцы неабавязковы гол, які даў шанцы саперніку.

–У гэтым сезоне ў нас дастаткова складаныя матчы з «Віцебскам». Неяк асабліва настройвалі каманду на гэтую гульню?

– Нам цяжка даюцца галы, таму што трэба пераадольваць арганізаваную абарону саперніка. А для гэтага трэба прыкладаць не толькі індывідуальнае майстэрства, але і шпаркасць прыняцця рашэнняў, ад гэтага і залежыць галявы момант, чым хутчэй мы прымаем рашэнне, адпаведна тым хутчэй шайба даходзіць да варот, дзе можна дапрацаваць на дабіваннях, адскоках. Так, з «Віцебскам» увогуле цяжка ў нас нараджаюцца галы.

– Ці можна назваць «Віцебск» нязручным сапернікам для вас?

– Яны не проста так у апошніх матчах давалі бой камандам з верхняй часткі турнірнай табліцы, сур'ёзны бой, з перамогамі. У іх няпростыя пяць перамог, таксама як і ў нас, але нейкая з каманд павінна была сёння перамагчы, і ёю аказаліся мы, – лічыць Летаў.