Усе навіны

Каля 10 млн долараў выкупу банкіра Касцючэнкі за выхад з калоніі аформілі як спонсарскую падтрымку мінскага «Дынама» («Наша Ніва»)

2 лютага 2023, 08:56

Як паведамляе «Наша Ніва», банкір Сяргей Касцючэнка выйшаў на волю і пакінуў Беларусь дзякуючы выплаце выкупу рэжыму Лукашэнкі.

Паводле даных выдання, ад 2 да 3 мільёнаў долараў заплаціў асабіста Касцючэнка як кампенсацыю заяўленай рэжымам «шкоды», а яшчэ каля 10 мільёнаў долараў аформлена ў якасці спонсарскай падтрымкі хакейнага мінскага «Дынама» ад «Прыёрбанка».

Нагадаем, Касцючэнку затрымалі ў сакавіку 2022 года, калі ён займаў пасаду старшыні праўлення «Прыёрбанка». Праблемы Касцючэнкі звязвалі з адмовай экс-кіраўніку ФХБ Дзмiтрыю Баскаву ў просьбе фінансаваць мiнскае «Дынама». У ліпені 2022-га рэжымны суд даў Касцючэнку 3,5 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму, а ў жніўні «Прыёрбанк» афіцыйна стаў партнёрам хакейнага клуба.