Усе навіны

Мёрклі пра заўзятараў мінскага «Дынама»: «Лепшая аўдыторыя, перад якой я гуляў»

2 лютага 2023, 13:32

Нападаючы мінскага «Дынама» Нік Мёрклі падзяліўся ўражаннямі пра каманду і заўзятараў.

– Віталь Пінчук сказаў, што яму вельмі камфортна з табой гуляць. І ў сваю тройку ён першым абраў цябе. Што скажаш пра гэта?

– Прыемна чуць. Папярэднія матчы мы добра правялі, знайшлі паразуменне яшчэ да траўмы Віталя. Чакаем яго вяртання.

– Віталь сказаў, што вы сядзіце побач у распранальні. Раскажы якую-небудзь цікавую гісторыю.

– Ох, так адразу складана ўспомніць. Тое, што мы сядзім побач, дапамагае потым на лёдзе, з’яўляецца «хімія».

– Паступова ты адаптаваўся ў новай краіне і лізе. Цяпер ты лепшы снайпер каманды. Ці ёсць асабістыя мэты на сезон?

– Так, мне спатрэбіўся час на адаптацыю. Дзесьці не шанцавала, калі шайба не ішла ў браму. Рады, што стаў закідваць часцей. Але асабістыя дасягненні не такія важныя, як камандныя. У першую чаргу трэба выйсці ў плэй-оф і рухацца далей.

– Што скажаш пра Мінск? Як табе тут гуляецца і жывецца?

– Вельмі падабаецца. Горад прыемны, ёсць што паглядзець. Тут шмат добрых рэстарацый. І самае важнае — тут цудоўныя заўзятары, якія любяць хакей. Мусіць, лепшая аўдыторыя, перад якой я гуляў, - сказаў Мерклі