Усе навіны

Крэйг Вудкрафт: «Развіццё Яроменкі кажа ў цэлым пра рост беларускіх гульцоў у мінскім «Дынама»

2 лютага 2023, 15:54

Галоўны трэнер мінскага «Дынама» Крэйг Вудкрафт пракаментаваў найбліжэйшы матч каманды з «Металургам».

– У мінулым матчы з-за пашкоджанняў прыйшлося зрабіць шмат змен у складзе. Як вам удаецца ўкараняць маладых беларусаў, якія замяняюць лідараў і ніяк не псуюць карціну матчу?

– Па-першае, усё ідзе ад саміх гульцоў. Хлопцы самі жадаюць выйграваць, рабіць свой унёсак у агульную справу, паказваць свой лепшы хакей. Мы іх да гэтага рыхтуем, дапамагаем ім развівацца ў нашай сістэме, каб у іх было больш упэўненасці. Так, яны паказалі сябе добра. Здымаю перад імі капялюш за тое, як яны згулялі, дапамаглі камандзе.

– У складзе суперніка выступае экс-гулец мінскага «Дынама» Уладзіслаў Яроменка. Вы яго добра ведаеце. Ва Улада лепшы паказчык карыснасці ў «Магнітцы». Вы як трэнер нацыянальнай каманды сочыце за яго прагрэсам? І як можаце ацаніць яго выступленне ў гэтым сезоне?

– Так, вядома. Мы ведаем Улада вельмі добра, правялі шмат часу з ім. Памятаем яго, калі ён толькі прыйшоў да нас у клуб. З маладога хлопца ён вырас у сталага прафесіянала. Ён добры хлопец, мы сочым за яго прагрэсам. Вядома, мы засмучаныя тым, што яго няма ў нас у складзе, але мы вельмі радыя за яго, Улад выступае ў іншым месцы і дасягае поспеху. Яго развіццё кажа ў цэлым аб росце беларускіх гульцоў у мінскім «Дынама». Гульцы пераходзяць на новы ўзровень: гуляюць у НХЛ, у топ-клубах КХЛ ці недзе ў Еўропе.

– У «Металурга» серыя паражэнняў. Што можаце сказаць аб гэтай камандзе?

– Прагляд гульняў суперніка — частка нашай падрыхтоўкі. «Металург» – добрая каманда, і кожнага клуба ёсць ўздымы і спады. Цяпер для іх не самы лепшы час. Але гэта не кажа пра тое, што «Металург» дрэнная каманда. У іх класны падбор хакеістаў, гэта небяспечная і хуткая каманда. Вельмі важна згуляць у свой хакей: шмат прэсінгу, шмат барацьбы. Трэба быць уважлівым, бо калі ў каманды нешта не ідзе, яны ваююць, гуляюць агрэсіўна і могуць нанесці пашкоджанні. Галоўнае – згуляць у свой хакей на працягу матчу і рэалізоўваць свае галявыя моманты, - сказаў Вудкрафт.