Усе навіны

Трэнер «Магілёва» Мацерухін пра тактыку: «Цяжка камусьці нешта прышчапіць за кароткі час. Дай Бог, каб хлопцы з фарма ўвогуле зразумелі, што адбываецца на лёдзе»

3 лютага 2023, 00:22

Галоўны трэнер «Магілёва» Аляксандр Мацерухін падзяліўся меркаваннем аб матчы з «Шахцёрам» (0:6).

– Цяжкі матч… Для нас усе матчы цяжкія. Два перыяды добра адбіваліся, варатар трымаў нас у гульні, а ў трэцім гульцы не вытрымалі тэмп каманды, якая змагаецца за першае месца, і пасыпаліся. Убачылі ўзровень, розніцу паміж ігракамі, куды трэба імкнуцца.

Плюс сапернік рэалізаваў свае спробы ў большасці, у нас жа няма каму, на жаль, было рэалізоўваць большасць. Тыя хлопцы, з якімі мы найгравалі, былі не ў складзе. Было шмат гульнявога часу ў іншых, а яны аказаліся яшчэ не гатовыя.

Сёння адсутнічала больш за палову ключавых гульцоў, таму шмат часу было ў маладых гульцоў - паказаць сябе, праявіць на будучыню. А тым, хто атрымліваў сёння менш час, трэба было праяўляць сябе ў тых нешматлікіх момантах, якія яны змаглі стварыць. Паглядзеў, зрабіў высновы.

– Але каманды, на якіх не цісне груз адказнасці, часам, гуляюць нават лепш…

– У нас адсутнічалі практычна першыя два звяна. Гулялі, груба кажучы, трэцяе-чацвёртае і два звяны фарма. Я не ведаю, хто з іх павінен быў разняволіцца. Прасіў хлопцаў згуляць проста, без памылак, і паспрабаваць рэалізаваць галявыя моманты. Мы ведалі, што іх будзе вельмі мала, але іх трэба было скарыстаць. На жаль, на дадзены момант, гэта наш узровень.

– Астатак чэмпіянату будзеце працягваць укараняць сваю тактыку гульні ці ж эксперыментаваць?

– Цяпер цяжка прывіць сваю тактыку, таму што шмат хлопцаў не змогуць прыняць удзел у наступных матчах, а хлопцы з фарма наогул не разумеюць, што адбываецца. Таму цяжка камусьці нешта прывіць за гэты кароткі час. Дай Бог, каб яны ўвогуле зразумелі, што адбываецца на лёдзе, – сказаў Мацерухін.