Усе навіны

У Беларусі 106 дзяўчат займаюцца хакеем

3 лютага 2023, 21:52

У Беларусі 106 дзяўчат прафесійна займаюцца хакеем. У 2022 годзе іх было 62.

Самае вялікае прадстаўніцтва хакеістак - у Мінску (26 дзяўчынак). Новыя кропкі на жаночай хакейнай карце Беларусі – Бяроза, Кобрын, Магілёў і Маладзечна, у мясцовых школах хакею вучацца адна, дзве, шэсць і восем дзяўчынак адпаведна.

У Лідзе 13 хакеістак, у Віцебску – 11. Самай старэйшай хакеістцы, якая займаецца ў спецыялізаваных школах краіны, 15 гадоў, самай юнай – 6 гадоў.