Усе навіны

Трэнер «Хіміка» Корабаў пра матч з «Нёманам»: «Адзіны станоўчы момант, што змагаліся да канца»

4 лютага 2023, 00:35

Галоўны трэнер «Хіміка» Станіслаў Корабаў падзяліўся думкай аб матчы з «Нёманам» (1:3).

– Сёння падвяла дысцыпліна. Дваццаць хвілін штрафу – гэта не тое, што шмат, - гэта, можна сказаць, смерці падобна. Пазітыўны момант у тым, што гулялі да канца, у трэцім перыядзе былі моманты, калі маглі забіць голік, але не выкарыстоўвалі ніводнага з нешматлікіх момантаў.

– Што лічыце прычынай такой колькасці выдаленняў?

– Там выдаленні такія… Выкід шайбы, размовы, так, дзесьці сапернік прымушаў нас памыляцца сваімі актыўнымі дзеяннямі, але гэта былі не тыя выдаленні, лічу іх неапраўданымі. Мы гаворым пра гэта ўвесь час і перад кожнай гульнёй. На жаль, не ўсе нас чуюць.

– У другім перыядзе па статыстыцы гаспадары нанеслі 20 кідкоў супраць 2 ад вашых падапечных. Як так атрымалася?

– Мы больш, чым палова перыяду правялі ў меншасці, розніца кідкоў - заканамерны вынік. Паўтаруся, што адзіны для мяне станоўчы момант гэтага матчу ў тым, што хлопцы змагаліся да канца, і, нягледзячы на багацце выдаленняў, не выключыліся з гульні, – сказаў Корабаў.