Усе навіны

106 дзяўчат займаюцца хакеем у Беларусі

4 лютага 2023, 13:13

На 3 лютага ў Беларусі займаліся хакеем 106 дзяўчат. Гаворка пра тых, хто трэніруецца ў спецыялізаваных школах. Летась было 62 чалавекі.

У гэты лік не ўвайшлі гульцы, які выступаюць у клубах за мяжой.

Дзяўчыны прафесійна займаюцца хакеем у 18 беларускіх гарадах: самае вялікае прадстаўніцтва хакеістак – у Мінску (26 дзяўчынак).

Акрамя Мінска, якія найбольш займаюцца ў Лідзе (13 чалавек) і Віцебску (11). Самай старэйшай хакеістцы 15 гадоў, самай малодшай – 6.

Новыя кропкі на жаночай хакейнай карце Беларусі – Бяроза, Кобрын, Магілёў і Маладзечна, у мясцовых школах хакею вучацца адна, дзве, шэсць і восем дзяўчат адпаведна.

У Беларусі няма жаночай зборнай у адрозненне ад Літвы, Латвіі ці нават Іспаніі з Мексікай. Для параўнання: паводле дадзеных Міжнароднай федэрацыі хакея (IIHF), у Літве 120 хакеістак, а ў Латвіі – 311.