Усе навіны

Трэнер «Дынама-Маладзечна» Палішчук: «Перамаглі страх трэцяга перыяду. Думаю, такая гульня з падсвядомасцю працуе»

4 лютага 2023, 22:51

Галоўны трэнер «Дынама-Маладзечна» Аляксандр Палішчук падзяліўся думкай пра матч з «Металургам» (4:3).

– Пачну з падзякі балельшчыкам. Чуем і адчуваем вашу падтрымку. Гэта каштоўна.

Задаволены гульнёй хлопцаў на 100%. Нягледзячы на тое, што гулялі фактычна ў тры звяны (пяцёра хлопцаў хварэюць і траўміраваны), аддача максімальная. Вынік матча адлюстроўвае вынік працы. Задаволены кожным.

– Другая перамога над Металургам у сезоне. І ў гэтым, і ў папярэднім пераможным матчы забіта шмат шайб. Значыць, знайшлі болевыя кропкі саперніка?

– Не, паўтаруся гэта – заканамерны вынік добрай працы і выканання ўстановак.

– Неаднаразова адзначалася, што каманда не выцягвае трэці перыяд. Сёння ўсё атрымалася. Нейкія новыя стратэгіі і ўстаноўкі?

– Гэта псіхалогія.

– Рахунак на табло?

– Перамаглі боязь гэтага трэцяга перыяду. Рабятам кажу: «Забудзьцеся няўдачы. Не было іх». Думаю, такая гульня з падсвядомасцю працуе, – сказаў Паляшчук.