Усе навіны

Мінскае «Дынама» камандзіравала пятага бамбардзіра каманды Варфаламеева ў жлобінскі «Металург»

8 лютага 2023, 14:39

Як паведамляе прэс-служба мінскага «Дынама», расійскі нападаючы «зуброў» Павел Варфаламееў быў адпраўлены ў жлобінскі «Металург».

Гэта было сумесным рашэннем кіраўніцтва клуба і трэнерскага штаба.

Варфаламееў з'яўляецца хакеістам мінскага «Дынама» з сезона-2020/21. У гэтым сезоне КХЛ расіянін набраў 24 (14+10) ачкі ў 42 матчах і з'яўляецца другім снайперам, пасля Ніка Мерклі, і пятым бамбардзірам мінчан. У кастрычніку быў прызнаны найлепшым нападаючым тыдня ў КХЛ.