Гулец «Гомеля» Міцкевіч пра штрафы за дыскваліфікацыі: «Ужо больш за 1000 рублёў. Увесь час 10 базавых прылятае, а яе яшчэ і павялічылі»
Гулец «Гомеля» Мікіта Міцкевіч распавёў пра тое колькі штрафаў ужо заплаціў у гэтым сезоне за дыскваліфікацыі, а таксама распавёў, як гэты працэс выглядае ў яго клубе.
– Глядзі ў цябе дыскваліфікацыя ўжо не першая, я так разумею ў гэтым сезоне?
– Дык гэта ўжо і не другая нават.
– У цябе колькі ў сезоне ўжо?
– Ну, па-мойму, трэцяя і адна ў Кубку была.
– Гэта значыць ты ўжо за гэты сезон чацвёрачку сабраў. Штрафаў шмат заплаціў?
– Ну ўжо больш тысячы рублёў. У мяне за штраф пастаянна 10 базавых прылятае. А тут яшчэ з Новага года базавую павялічылі. Адна базавая была 32 рублі, цяпер адна базавая 37.
– Карацей, ты ўсё даражэй і даражэй становішся.
– Ну так, з зарплаты, я думаю гэта потым аднімуць, таму што клуб першапачаткова аплачвае, а потым дамаўляюцца альбо з зарплаты, альбо з прэміі, – падзяліўся Міцкевіч.