Усе навіны

Рэнэ Фазель атрымаў расійскае грамадзянства

14 лютага 2023, 19:48
3

Былы прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі хакея Рэнэ Фазель стаў грамадзянінам Расіі. Аб гэтым сведчыць расійскі Адзіны дзяржаўны рэестр юрыдычных асоб.

Таксама вядома, што Фазэль зарэгістраваўся ў Расіі як індывідуальны прадпрымальнік у студзені 2022 году.

Фазель узначальваў ІІХФ з 1994 года. Швейцарац пакінуў пасаду прэзідэнта арганізацыі ў 2021 годзе.

У студзені 2021 году Фазель сустракаўся і абдымаўся з Аляксандрам Лукашэнкам. У час сустрэчы Фазель абмяркоўваў чэмпіянат свету па хакеі 2021 года, які павінен быў прайсці ў Мінску. Пазней Фазель апублікаваў фатаграфію з Дзмітрыем Баскавым, прэзідэнтам Федэрацыі хакея Беларусі, які, верагодна, мае дачыненне да забойства Рамана Бандарэнкі.