Усе навіны

Трэнер «Гомеля» Стась пасля 4:2 над «Магілёвам»: «Усё ў галаве. Гулялі расхлябана, столькі выдаленняў, будзем разбірацца».

16 лютага 2023, 22:29

Галоўны трэнер «Гомеля» Сяргей Стась падзяліўся меркаваннем аб матчы з «Магілёвам» (4:2) у Экстралізе.

Каманда займае чацвёртае месца ў рэгулярным чэмпіянаце.

– Шчыра кажучы, складана нешта каментаваць, не так я сабе ўяўляў гэтую гульню. Не ведаю, быць можа, размяшчэнне ў табліцы накладвае адбітак на гульцоў. Складана каментаваць… усё ў галаве. Гулялі расхлябана, столькі выдаленняў, будзем разбірацца.

– Усё-ткі вы засталіся незадаволеныя настроем каманды?

– Сёння незадаволены. Можна было спакойна іграць, і я папярэджваў, што «Магілёў» усё роўна будзе біцца. Добрая каманда, несапсаваная, ім ёсць што даказваць, вось яны сёння і даказалі, нягледзячы на тое, што гулялі ў тры пяцёркі. Малайцы, – сказаў Стась.