Усе навіны

Абаронцу «Юнацтва» Трубкіна пасля траўмы забрала хуткая дапамога. У яго пералом паяснічнага пазванка

19 лютага 2023, 19:26

Расійскі абаронца «Юнацтва» Руслан Трубкін атрымаў траўму ў матчы супраць «Шахцёра». З гульні хакеіста забрала хуткая дапамога.

Папярэдні дыягназ – пералом пятага паяснічнага пазванка.

У 9 гульнях за «Юнацтва» на рахунку Трубкіна 1 (0+1) бал.