Усе навіны

Матч КХЛ «Дынама» Мiнск – «Спартак» стаў самым рэйтынгавым на «Беларусь 5» за тыдзень

21 лютага 2023, 19:55
4

Кампанія «Медыявымяральнік» прадставіла справаздачу за тыдзень 6 – 12 лютага пра тэлеглядзенне сярод беларускага гарадскога насельніцтва ад 4 гадоў і старэй.

Самай рэйтынгавай праграмай на тэлеканале «Беларусь 5» стала трансляцыя матча КХЛ, у якім мiнскае «Дынама» перайграла «Спартак» (3:1).

Паядынак прайшоў 7 лютага. Трансляцыя набрала рэйтынг 0,94%.