Усе навіны

Трэнер «Шахцёра» Чупрыс: «Ведаем, над чым трэба будзе папрацаваць»

24 лютага 2023, 01:08

Галоўны трэнер «Шахцёра» Яраслаў Чупрыс падзяліўся меркаваннем аб матчы з «Дынама-Маладзечна» (4:1).

– Каманду з перамогай! У такое свята і пры такой падтрымцы трыбун мы прайграць сёння не маглі. «Дынама» – годны сапернік, але мы ведаем, дзеля чаго выходзім на лёд, і адпрацавалі сёння добра.

Добра спрацавала і большасць, забілі дзве шайбы, маючы лікавую перавагу. Згулялі дысцыплінавана, усяго адно выдаленне ў матчы было. Ды і, у прынцыпе, усе лініі выглядалі нядрэнна, не ідэальна, але ведаем, над чым трэба будзе папрацаваць.

Віншую яшчэ раз усіх з 23 лютага! Класна, што атрымалася стварыць такі святочны настрой у Салігорску на матчы, прысвяцілі гульню гэтаму святу - было выдатна, – сказаў Чупрыс.