Усе навіны

Варфаламееў закінуў першую шайбу ў Экстралізе

24 лютага 2023, 22:20

Расiйскі нападаючы мінскага «Дынама» Павел Варфаламееў, камандзіраваны ў «Металург», закінуў першую шайбу ў Экстралізе.

24 лютага хакеіст вызначыўся голам у матчы супраць «Магілёва» (7:2).

Раней форвард правёў адзін паядынак у складзе «Металурга».

У 42 матчах сезону КХЛ Павел Варфаламееў набраў 24 (14+10) ачкі і ўваходзіць у топ-5 снайпераў мінскага «Дынама».