Усе навіны

«Лакаматыў» згуляе з «Дынама-Маладзечна» у плэй-ін Экстралігі

24 лютага 2023, 22:51

24 лютага «Лакаматыў» пасля паражэння ад «Гомеля» (4:5) пазбавіўся шанцаў увайсці ў топ-6 у табліцы Экстралігі.

Каманда будзе прабівацца ў плэй-оф праз кваліфікацыйны раунд. Сапернікам стане «Дынама-Маладзечна».

Каманды згуляюць 1, 3 і, калі спатрэбіцца, 5 сакавіка.

Раней у плэй-ін выйшлі «Брэст» і «Хімік». Яны сустрэнуцца 2, 4 і пры неабходнасці 6 сакавіка.