Усе навіны

Трэнер «Лакаматыва» Жылінскі пра каманду: «З гэтай публікай у спакойным тоне размаўляць нельга, яны разумеюць толькі словы на падвышаных танах. Таму без выходнага, будзем разбірацца»

25 лютага 2023, 00:31

Галоўны трэнер «Лакаматыва» Ігар Жылінскі падзяліўся меркаваннем аб матчы з «Гомелем» (4:5).

– У першую чаргу, віншую калегу з заслужанай перамогай. А каментаваць мне, шчыра кажучы, няма чаго, мы сёння абсалютна не гулялі ні ў абароне, ні ў нападзе.

З такой гульнёй, скажу шчыра, нам у плэй-оф рабіць няма чаго. У першую чаргу, гэта датычыцца лідараў, якія павінны цягнуць каманду наверх, сёння яны цягнулі каманду на дно.

Мой жыццёвы досвед у чарговы раз пераконвае мяне ў тым, што з гэтай публікай у спакойным тоне размаўляць нельга, яны разумеюць толькі словы на падвышаных танах. Таму зараз усе садзімся ў аўтобус, без выходнага, будзем разбірацца.

– Вашая каманда чакае плэй-ін з Маладзечна. Наколькі гэта для вас зручны сапернік, ці можаце назваць рэцэпт поспеху ў гэтых матчах?

– Складана адказаць. Мы ў гэтым сезоне, як я раней казаў, усіх абыгрывалі мінімум па два разы і ўсім прайгравалі. «Дынама-Маладзечна» - добры, дасведчаны сапернік, лінія атакі ў іх сабрана з майстравітых, заслужаных гульцоў, як мінімум тры тройкі, якія, шчыра кажучы, будуць у майстэрстве вышэй за нашых гульцоў.

Таму, перш за ўсё, галоўнае – гульнявая дысцыпліна і самааддача, тое, чаго сёння мы не змаглі праявіць нават у мінімальных памерах. Калі мы жадаем працягнуць сезон, то дзеткам трэба ўзяцца за розум. У мяне ствараецца такое ўражанне, што некаторыя гульцы сабе вызначылі нейкую цану за кошт гульні ў рэгулярным чэмпіянаце, але, відаць, яны не разумеюць, што шлях уніз значна хутчэй, чым наверх.

Паспрабуем дастукацца ў плане псіхалогіі, а так мяняць нічога мы не збіраемся, тым больш за астатнія дні кардынальна нешта змяніць наўрад ці магчыма, – сказаў Жылінскі.