Усе навіны

Мацярухін пасля 2:7 ад «Металурга»: «Малайцы, што не расклеіліся ў трэцім перыядзе і дзве шайбы закінулі»

25 лютага 2023, 01:14

Галоўны трэнер «Магілёва» Аляксандр Мацярухін падзяліўся меркаваннем аб матчы з «Металургам» (2:7).

– На жаль, прапусцілі дзве хуткія шайбы. Супраць такой каманды вельмі цяжка вярнуцца ў гульню. Паспрабавалі, але потым трэцюю шайбу атрымалі.

Зразумела, што недзе ў нас маленькая лаўка, але тыя гульцы, якія дапускаюць такія памылкі не першы раз… Не можам мы сабе такога дазволіць. Мы з гульні ў гульню дапускаем памылкі адны і тыя ж, скажам так, прычым практычна тыя ж гульцы гэта робяць.

Маладыя - зразумела, ім пакуль трэба набірацца вопыту, яны памыляюцца, хоць, з іншага боку, павінны выдатна разумець, што так нельга.

Відаць, яшчэ не дайшло крыху. Ну а тыя, хто старэйшыя, паўтаруся, ім нельга так гуляць. Хлопцам не па 18-19 гадоў, яны ўжо дарослыя, павінны дзейнічаць стражэй, а не дапускаць такіх памылак.

У цэлым, малайцы, што не расклеіліся ў трэцім перыядзе і дзве шайбы закінулі. Дземідовічу далі паспрабаваць сілы ў экстралізе – ён пакінуў нас у гульні, падцягнуў.

Пытанні ў нас ёсць, у прынцыпе, яны і былі на працягу ўсяго сезона. Будзем вырашаць. Цяпер часу шмат, пастараемся выправіць іх, стварыць што-небудзь. Час ёсць, будзем думаць, – сказаў Мацярухін.