Усе навіны

За апошнія 10 сезонаў пераможца рэгулярнага чэмпіянату Экстралігі 7 разоў заваёўваў затым тытул у плэй-оф.

25 лютага 2023, 18:10

За апошнія 10 сезонаў пераможца рэгуляркі 7 разоў заваёўваў затым чэмпіёнскі тытул у плэй-оф.

У сэзоне-2022/2023 рэгулярны чэмпіянат выйграў «Шахцёр».

Мінскае «Юнацтва» пасля выйгрышу рэгулярнага чэмпіянату брала тытул у плэй-оф 4 разы (2016, 2019, 2020, 2021), двойчы гэта ўдавалася гродзенскаму «Нёману» (2014, 2018) і аднойчы – «Шахцёру» (20).

Тройчы за апошнія 10 гадоў пераможца рэгуляркі выходзіў у фінал плей-оф, але ў выніку саступаў трафей у вырашальнай серыі.

У 2013 годзе жлобінскі «Металург» прайграў «Нёману», а ў 2017-м усё той жа «Нёман», які стаў другім у рэгулярцы, перамог у фінале лідара сезона «Юнацтва».

У 2022 годзе пераможца рэгулярнага чэмпіянату «Юнацтва» ў сяміматчавым фінальным двубоі прайграла жлобінскаму «Металургу», які стартаваў у плэй-оф з другой пазіцыі.