Усе навіны

Аляксей Шаўчэнка: «Вудкрофт сыдзе з мiнскага «Дынама» пасля сезона. Ён проста чакаў заканчэння кантракту з сярэдзіны лета»

27 лютага 2023, 09:59

Расійскі журналіст Аляксей Шаўчэнка падзяліўся меркаваннем аб працы Крэйга Вудкрафта ў мінскім «Дынама».

Па выніках сезона-2022/23 каманда выйшла ў плэй-оф КХЛ з восьмага месца.

– Вудкрафт сыдзе пасля сезону, новы кантракт яму не прапануюць. Кажуць, што адным з галоўных кандыдатаў на вызваленую пасаду будзе Андрэй Разін. Уяўляю, як бы ён распарадзіўся цяперашнім багаццем. З такім падборам хакеістаў, маючы Мерклі і Мароза, Варфаламеева і Сакалова, а яшчэ з такім выбарам у абароне ён бы дакладна пазбег нервовай канцоўкі ў турніры.

Так што кіраўніцтва каманды павінна дзякаваць «Сочы» і «Куньлунь», якія адабралі ў «Спартака» важныя ачкі. Інакш бы мінчане нікуды б не патрапілі, бо трэнер тамака проста чакаў канчаткі кантракту з сярэдзіны лета, – напісаў Шаўчэнка.