Усе навіны

Капыцін дыскваліфікаваны на дзве гульні Экстралігі, Брыкун – на адну

27 лютага 2023, 15:32

27 лютага судзейскі камітэт ФХБ вынес рашэнні па дыскваліфікацыі варатара «Юнацтва» Ігара Брыкуна і нападаючага «Дынама-Маладзечна» Паўла Капыціна.

Па выніках разгляду эпізоду матчу «Юнацтва» супраць «Ліды» (3:1) Брыкун пакараны штрафам 5+20 хвілін за ўдар клюшкай і дыскваліфікаваны на адну гульню.

Капыцін, які атрымаў 20-хвілінны дысцыплінарны штраф і выдаленне да канца матча 25 лютага ў сустрэчы з «Нёманам» (2:3) за фізічны кантакт з суддзёй, пакараны дыскваліфікацыяй на адзін паядынак. Аднак прапусціць дзве гульні, бо для яго гэта другі дысцыплінарны штраф да канца матча.