Усе навіны

Капітан «Брэста» Шэлег пасля паражэння ад «Хіміка»: «Такія матчы патрэбны заўзятарам, каб папулярызаваць хакей»

4 сакавіка 2023, 22:40

Капітан «Брэста» Сяргей Шэлег падзяліўся меркаваннем аб матчы з «Хімікам» (2:3).

– Сустрэча атрымалася падобнай на першую. Шмат гульні было ў абароне абапал. Асцярожна гулялі, не дацярпелі і аселі крыху ў канцоўцы. Здзейснілі некалькі няправільных рашэнняў і ўжо прайгравалі 1:2… Але паказалі характар, зраўнялі.

У авертайме «Хімік» выглядаў пераважней. Ізноў жа з-за сваёй памылкі прапусцілі выхад адзін у нуль.

Гэта хакей, думаю, цікавая атрымалася гульня як па змесце, так і па якасці. Сапраўдны плэй-оф.

Прыемна было ўбачыць такую вялікую колькасць нашых заўзятараў, хлопцы малайцы – дабраліся так далёка, у Наваполацк! Дзякуй ім вялікі! Цяпер чакаем трэцюю гульню – менавіта такія матчы патрэбныя заўзятарам, каб папулярызаваць хакей, – сказаў Шэлег.