Агент Пілка: «На Душака і Мёрклі ўжо зараз ёсць вялікі попыт у Швейцарыі. Спунер дакладна застаецца ў КХЛ, пытанне, наколькі больш ён атрымае ў Мінску, чым у Расii»
Агент Алёша Пілка распавёў пра будучыню сваіх падапечных з мінскага «Дынама» Ніка Мёрклі, Джозэфа Душака і Раяна Спунера.
– У Мінску сур'ёзна турбуюцца з нагоды будучыні Ніка Мёрклі, Джозэфа Душака і Раяна Спунера.
– У іх розныя сітуацыі. Душак і Мёрклі – абмежавана вольныя агенты, Спунер – неабмежавана вольны агент.
Па Душаку і Мёрклі ўсё будзе залежыць ад кваліфікацыйнай прапановы. Першы – трэці бамбардзір-абаронца лігі, другі вельмі моцна дадаў у канцы чэмпіянату. На іх ужо зараз ёсць вялікі попыт у Швейцарыі. Таму чакаем заканчэння сезона, а далей будзем размаўляць. Вельмі шкада, што Душак атрымаў такую траўму ў першай змене. Але, спадзяюся, серыя зацягнецца і ён яшчэ выйдзе.
Па Раяне сітуацыя простая. Ён набраў свае ачкi і паказаў, што ён усё той жа Спунер, што ён па-ранейшаму адзін з самых карысных гульцоў лігі. На яго ёсць попыт у Расіі. Пытанне толькі ў тым, наколькі больш ён атрымае ў Мінску. Але ён сапраўды застаецца ў КХЛ, – сказаў Пілка.