Усе навіны

Мінскае «Дынама» трэці раз паўтарыла рэкорд наведвальнасці ў сезоне КХЛ, на матчы супраць СКА ізноў 15086 гледачоў

11 сакавіка 2023, 20:16

У шостым матчы серыі першага раунда плэй-оф Кубка Гагарына мінскага «Дынама» супраць СКА (2:4) «Мінск-Арэна» сабрала 15086 гледачоў.

«Зубры» трэці раз паўтарылі свой жа рэкорд наведвальнасці ў сезоне ў КХЛ. Менавіта столькі месціць арэна.

18 лютага мiнскае «Дынама» прымала дома «Тарпеда». Гэты паядынак таксама сабраў 15086 гледачоў. Столькі ж гледачоў прыйшлі і на трэці матч серыі супраць СКА 5 сакавіка.

Гэты паказчык з'яўляецца рэкордным у сезоне КХЛ-2022/23.