Усе навіны

Протас прапусціў другую гульню запар пасля вяртання ў НХЛ

12 сакавіка 2023, 09:20

Беларускі нападаючы Аляксей Протас прапусціў 12 сакавіка матч «Вашынгтона» супраць «Айлендэрс» (5:1). Гэта другая гульня запар, якую прапускае Протас пасля вяртання ў НХЛ.

За сезон Протаса адпраўлялі ў АХЛ чатыры разы.

У сезоне НХЛ Протас згуляў 43 гульні чэмпіянату, у якіх набраў 10 (3+7) ачкоў, пры карыснасці «0» і 6 хвілінах штрафу. У 5 матчах АХЛ ён вызначыўся трыма галявымі перадачамі.