Усе навіны

Палішчук пра 1:3 з «Шахцёрам»: «За кошт чаго «Дынама-Маладзечна» можа перамагчы саперніка? Толькі за кошт характару і працы»

12 сакавіка 2023, 22:48

Галоўны трэнер «Дынама-Маладзечна» Аляксандр Палішчук пракаментаваў паражэнне ад «Шахцёра» з лікам 1:3 у другім матчы серыі плэй-оф экстралігі. Лік пасля 2 сустрэч 0:2.

– Сённяшні паядынак мне спадабаўся больш папярэдняга. Менш памылак дапусцілі ў другім матчы.

– І менш выдаляліся ў гэтым матчы.

– Зрабілі на гэтым акцэнт – гуляць больш дысцыплінавана, хлопцы пачулі – малайцы.

– У мінулым матчы Кісялёў прапусціў шэсць шайб, але ў гэтым зноў выйшаў у стартавым складзе, чаму вырашылі даверыць яму рамку?

– Трэнерскі штаб прыняў такое рашэнне.

– Не давяраеце Зінавенку?

– Чаму не давяраем? Давяраем.

– У параўнанні з першым матчам практычна не змяніліся гульнявыя звёны, лічыце такія спалучэнні аптымальнымі?

– Напэўна, кожны трэнер заўсёды хоча паляпшаць і паляпшаць склад да аптымальнага.

– Ну, а калі мы бяром толькі тых гульцоў, якія ёсць у вас у ростары?

– Не, ёсць яшчэ добрыя гульцы, проста хваробы косяць нас.

– За кошт чаго ваша каманда можа абгуляць каманду «Шахцёр»?

– Толькі за кошт характару і працы.

– Два матчы ў Салігорску вас падтрымлівалі вашыя заўзятары.

– Так, дзякуй ім вялікі, – сказаў Палішчук.