Усе навіны

Шаранговіч зноў апынуўся па-за зяўкай «Нью-Джэрсі» на матч з «Каралінай». Для беларуса гэта ўжо 5-я прапушчаная гульня запар

13 сакавіка 2023, 08:19

13 сакавіка прайшоў чарговы матч рэгулярнага чэмпіянату НХЛ, у якім «Нью-Джэрсі» абыграў «Караліну» з лікам 3:0.

Беларускі нападаючы «Д'яблаў» Ягор Шаранговіч зноў не быў у заяўцы на гэтую гульню.

Для беларуса гэта ўжо пятая запар прапушчаная сустрэча.

У гэтым сезоне Шаранговіч набраў 27 (12+15) ачкоў у 61 гульні, пры карыснасці «-6» і 12 хвілінах штрафу.