Усе навіны

Усе білеты на трэці матч серыі плэй-оф Экстралігі «Металург» – «Гомель» прададзены

13 сакавіка 2023, 16:17

Усе білеты на першы дамашні матч «Металурга» ў чвэрцьфінальнай серыі Экстралігі з «Гомелем» у Жлобіне прададзеныя больш чым за суткі да пачатку сустрэчы.

Гульня пройдзе 14 сакавіка.

Лiк пасля двух матчаў серыі: 1-1. Серыя доўжыцца да 4 перамог.

Умяшчальнасць арэны ў Жлобіне складае 2018 гледачоў.