Усе навіны

У Гродне затрымалі фанатаў хакейнага «Нёмана», раней яны спынілі байкот

14 сакавіка 2023, 20:01
2

З 9 сакавіка ў Гродне пачаліся затрыманні фанатаў «Нёмана». Ужо затрыманы лідар руху Сяргей Емяльянаў і яшчэ каля 10 актыўных заўзятараў.

Емяльянава затрымалі, калі ён выходзіў з дому. Іншых фанатаў узялі на працоўных месцах, вуліцы і хакеі, калі «Нёман» праводзіў першы хатні матч плэй-оф Экстралігі супраць «Хіміка».

Фанаты хакейнага «Нёмана» спынілі байкот матчаў чэмпіянату Беларусі ў кастрычніку 2022 года і вярнуліся на фанацкі сектар праз двухгадовы перапынак.

Нагадаем, у 2020-м годзе пасля фальсіфікацыі выбараў і жорсткіх разгонаў пратэстаў фанацкія аб'яднанні ў Беларусі прынялі рашэнне байкатаваць матчы. Сярод іх былі фанаты хакейнага «Нёмана».

62 прадстаўнікі гродзенскага клуба падпісалі праўладны ліст спартсменаў.

Вяртанне актыўнага фан-сектара было сумесным вырашэннем фанатаў з кіраўніцтвам «Нёмана». Бакі пайшлі адзін аднаму на сустрэчу. Адной з умоваў фанатаў было звязана з міліцыяй, яны прасілі не чапаць актыўны фан-сектар. Так званая дамова з сілавікамі пратрымалася каля пяці месяцаў.

Дарэчы, прыхільнікі футбольнага «Нёмана» так і не вярнуліся на сектар. Яны байкатуюць матчы каманды з 1 красавіка 2020 гады.