Усе навіны

Протас правёў першы матч у НХЛ з 12 лютага і вызначыўся асістам

15 сакавіка 2023, 10:45

Беларускі нападаючы Аляксей Протас 15 сакавіка правёў першы матч у НХЛ з 12 лютага і вызначыўся асістам.

У матчы супраць «Рэйнджэрс» (3:5) Протас правёў 11:15 хвіліны, 3 разы кінуў па варотах, зарабіў 2 хвіліны штрафу і скончыў сустрэчу з паказчыкам карыснасці «-1».

За сезон Протаса адпраўлялі ў АХЛ чатыры разы.

У сезоне НХЛ Протас згуляў 44 гульні чэмпіянату, у якіх набраў 11 (3+8) ачкоў, пры карыснасці «-1» і 8 хвілінах штрафу. У 5 матчах АХЛ ён вызначыўся трыма галявымі перадачамі.