Усе навіны

Палішчук пасля 3:5 з «Шахцёрам»: «Не хапіла стрыманасці. Не дацярпелі. Не ў плане фізікі, тактыкі, тэхнікі, а ў галаве не дацярпелі»

16 сакавіка 2023, 23:38

Галоўны трэнер «Дынама-Маладзечна» Аляксандр Палішчук падзяліўся меркаваннем пра паражэнне ад «Шахцёра» (3:5) у матчы плэй-оф Экстралігі.

– На перыяд выйшлі негатовымі. Можа, уплыў поўных трыбун, але мы саступілі саперніку. Другі адрэзак застаўся за намі.

У трэцім перыядзе нам не хапіла стрыманасці. Не дацярпелі. Не ў плане фізікі, тактыкі, тэхнікі, а ў галаве не дацярпелі. Выдаленні я пакіну без каментарый.

– Як пракаментуеце мінулы адрэзак плэй-оф?

– Першы матч. Мы выплюхнулі ўсе эмоцыі ў плэй-ін. І гэтую, першую гульню, поўнасцю аддалі саперніку. Да другой сустрэчы аклямаліся. Я лічу, што другі матч маглі выйграць…

– Ці будзе складаней псіхалагічна выступаць на госцевым лёдзе пры такім рахунку ў серыі?

– Выдатна сябе будзем адчуваць на выездзе. Злей будзем, – сказаў Палішчук.