Усе навіны

Мінскае «Дынама» не трапіла ў топ-10 самых наведвальных каманд Еўропы ў сезоне-2022/23. «Зубры» ўпершыню за 11 сезонаў выпалі з дзясяткі

17 сакавіка 2023, 08:23

Па дадзеных metaratings.ru мінскае «Дынама» не патрапіла ў топ-10 самых наведвальных каманд Еўропы ў сезоне-2022/23. Мінчане ўвайшлі ў топ-20, але дакладнае месца будзе вядома пазней.

Мінчане ўпершыню за 11 сезонаў выпалі з дзясяткі. З моманту пераезду «Дынама» на «Мінск-Арэну», «зубры» нязменна ўваходзілі ў топ-10 па наведвальнасці:

сезон-2011/12 – 14139, 2-е месца ў Еўропе і Азіі;

сезон-2012/13 – 14299, 2-е месца;

сезон-2013/14 – 10427, 6-е месца;

сезон-2014/15 – 14120, 2-е месца;

сезон-2015/16 – 11445, 6-е месца;

сезон-2016/17 – 13230, 2-е месца;

сезон-2017/18 – 11738, 3-е месца;

сезон-2018/19 – 9495, 8-е месца;

сезон-2019/20 – 10666, 6-е месца;

сезон-2021/22 – 6304, 8-е месца.

Адзначым, што наведвальнасць гэтага сезона мінскага «Дынама» склала 8491 глядач – 3 месца па гэтым паказчыку ў КХЛ. Вышэй толькі «Авангард» (11527 зрителей), які стаў трэцім у Еўропе ў цяперашнім сезоне па дадзеных metaratings.ru, і СКА (10969 зрителей) – 6-е месца ў Еўропе.

Лепшы па наведвальнасці ў 20-ы раз у XXI стагоддзі – швейцарскі «Берн», які збірае 14750 гледачоў. Другі – нямецкі «Кельнер Хайе» (13901 глядач), пры гэтым каманда з Кёльна згуляла адзін матч на мясцовым футбольным стадыёне, сабраўшы звыш 40 тысяч гледачоў.