Усе навіны

Летаў аб серыі з «Хімікам»: «Яны не давалі нам у чыстую нейкія моманты выйграць»

17 сакавіка 2023, 23:39

Галоўны трэнер «Нёмана» Яўген Летаў падвёў вынік чатырохматчавага супрацьстаяння з «Хімікам».

– Дзякуй камандзе за тое, што згулялі сабрана, калектывам, выконвалі трэнерскую ўстаноўку. Заслужана перамаглі, але серыя была цяжкая. Вялікі дзякуй «Хіміку» за яе, таму што выдатна каманда гуляла, стварала нам праблемы, якія даводзілася пераадольваць. Мы перамаглі і праходзім далей.

– На працягу ўсёй серыі выглядалі вельмі ўпэўнена, не давалі слабіну. Ёсць у гэтага нейкі сакрэт?

– Ну чаму? У першай гульні далечы слабіну.

– А далей як сабраліся?

– Хлопцы гулялі сэрцам, ніякіх прэтэнзій да іх няма. Яны выконвалі тое, што мы ад іх патрабавалі, таму і дасягалі плёну. У нейкіх момантах, можа, мы і былі свяжэй, паўза была даўжэйшая. «Хімік» рэальна добрая каманда, яны добра гулялі. Проста дзесьці мы, паглядзіце, колькі шайб заблакавалі, і яны не давалі нам ушчэнт нейкія моманты выйграць. Але рэалізацыя момантаў у нас крыху лепшая была, таму ёсць перамогі, – сказаў Летаў.