Усе навіны

Раман Юпатаў: «Першую гульню слаба згулялі, астатнія тры добра»

18 сакавіка 2023, 11:09

Галоўны трэнер «Віцебску» падсумаваў чвэрцьфінальную серыю з «Юнацтвам».

– Добры матч, з напалам. Усе працавалі, стараліся, рукі не апускалі. Сапернік аказаўся мацнейшым. Усім дзякуй за сезон.

– Калі даведаліся, што выйшлі на «Юнацтва», разлічвалі, што можна гэтую каманду прайсці ў дадзеным стане, у якім клуб знаходзіцца?

– Сэнс выходзіць на лёд, калі ты не разлічваеш на праход? Канешне разлічвалі.

– Гэта з пункту гледжання эмоцый. А калі ўлічваць склад?

– Ёсць маса момантаў, пра якія не раскажаш. Няма сэнсу аналізаваць. Не хочацца лішняга нагаварыць. Усе малайцы, усё змагаліся, прыгажуны. Першую гульню слаба згулялі, астатнія тры добра. Заўзятарам дзякуй за падтрымку, – сказаў Юпатаў.