НХЛ: «Нью-Джэрсі» Шаранговіча саступіў «Фларыдзе» і іншыя матчы
У ноч на 19 сакавіка адбыліся чарговыя матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ.
«Нью-Джэрсі» Ягора Шаранговіча саступіў «Фларыдзе» (2:4). Беларускі хакеіст не набраў выніковых балаў, правёў на лёдзе 12:23 (з іх 2: 14 у меншасці), выканаў 2 кідкі ў створ варот і завяршыў сустрэчу з паказнікам карыснасці «+1».
У 63 матчах са старту сезону на рахунку форварда 27 (12+15) ачкоў пры 14 штрафных хвілінах і паказніку карыснасці «-5».
НХЛ
Рэгулярны чэмпіянат
«Дэтройт» – «Каларада» – 1:5 (1:1, 0:2, 0:2)
«Мінесота» – «Бостан» – 2:5 (1:1, 0:2, 1:2)
«Нэшвіл» – «Вініпег» – 2:3 АТ (1:0, 0:0, 1:2, 0:1)
«Сіэтл» – «Эдмантан» – 4:6 (1:2, 2:2, 1:2)
«Філадэльфія» – «Караліна» – 4:5 АТ (0:2, 2:1, 2:1, 0:1)
«Фларыда» – «Нью-Джэрсі» – 4:2 (0:0, 0:2, 4:0)
«Атава» – «Таронта» – 4:5 ПБ (1:1, 1:2, 2:1, 0:0, 3:4)
«Тампа-Бэй» – «Манрэаль» – 5:3 (1:1, 1:2, 3:0)
«Рэйнджэрс» – «Пітсбург» – 6:0 (2:0, 4:0, 0:0)
«Калгары» – «Далас» – 5:6 АТ (1:3, 3:1, 1:1, 0:1)
«Лос-Анджэлес» – «Ванкувер» – 2:3 ПБ (1:1, 1:0, 0:1, 0:0, 0:2)
«Арызона» – «Чыкага» – 4:2 (0:1, 1:0, 3:1)
«Сан-Хасэ» – «Айлендэрс» – 1:4 (1:1, 0:2, 0:1)