Усе навіны

Экс-трэнер зборнай Расіі Юрзінаў: «Серыя мінскага «Дынама» і СКА, напэўна, самая магутная ў Еўропе ў плане ўвагі гледачоў»

20 сакавіка 2023, 10:22

Экс-трэнер зборнай Расіі Уладзімір Юрзінаў падзяліўся меркаваннем пра старт Кубка Гагарына.

Мінскае «Дынама» саступіла СКА (2-4).

– Ці падабаецца вам старт розыгрышу Кубка Гагарына?

– Мне ўсё ў нашым хакеі цікава – і Кубак Гагарына, і Кубак Пятрова, і Кубак Харламава! Тая ж серыя СКА і мінскага «Дынама» – свята хакея. 12 тысяч гледачоў на кожным матчы ў Санкт-Пецярбургу, 15 тысяч - на кожнай гульні ў Мінску. Мусіць, у плане ўвагі гледачоў гэта была самая магутная серыя плэй-оф у Еўропе!

Іншае свята – серыя «Тарпеда» і маскоўскага «Дынама». З асаблівай увагай сачу за маладымі расейскімі хакеістамі, а не легіянерамі, з гэтага пункту гледжання перамога «Тарпеда» звярнула на сябе ўвагу, – сказаў Юрзінаў.